Светлана Тихановская

Бот для пытанняў: @AskOffice_Bot

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook.com/S.Tsikhanouskaya

ОK: https://ok.ru/group/59998707056737

Recent Posts

Святлана Ціханоўская – пра папаўненне спісу экстрэмісцкіх фармаванняў

«На днях у Беларусі папоўніўся спіс экстрэмісцкіх фармаванняў. Да пераліку з 274 навінавых рэсурсаў, моладзевых арганізацыяў і валанцёрскіх праектаў былі дададзеныя праект журналістаў-расследавальнікаў «БюроМедыя» і ініцыятыва дапамогі жанчынам у палітычным зняволенні «Палітвязынка».

Рэжым зноў і зноў спрабуе даказаць, што яму пад сілу зняважыць і скасаваць значнасць беларускіх ініцыятываў. Гэта яго адзіны спосаб паказаць сваю «ўладу». Але быць сапраўднай уладай – гэта найперш думаць пра людзей, пра тое, як абараняць, падтрымліваць, гаварыць праўду нават у самых надзвычайных умовах. Ініцыятывы, накшталт «БюроМедыя» і «Палітвязынкі» – менавіта пра гэта. Яны – прыклад таго, як людзі самі, без падтрымкі дзяржавы, робяць важную для беларусаў і беларусак справу.

Чарговы раз мы бачым – рэжыму цяжка прыняць, што людзі могуць аб’ядноўвацца, дапамагаць адно аднаму не чакаючы нічога ўзамен, без карысці і страху. Але колькі б Лукашэнка і яго паплечнікі ні спрабавалі знішчыць усялякае іншадумства – яны ніколі не навяжуць свой светапогляд людзям, якія шануюць праўду. Ніколі не зламаюць тых, хто працуе для дапамогі і справядлівасці. Чалавечнасць і сумленнасць называюць экстрэмізмам толькі тыя, хто на іх няздольны.

Я дзякую ўсім, хто працягвае рабіць сваю справу, нягледзячы на рызыкі і ціск. Вы патрэбныя людзям і вы ўжо зрабілі шмат. Я ўпэўненая, што наперадзе яшчэ больш».
Як абараніцца ад вярбоўкі, правакацыяў і ціску з боку спецслужбаў

Беларусы ўсё часцей сутыкаюцца з пагрозамі падману, дэзінфармацыі і спробамі вярбоўкі. Асаблівую актыўнасць праяўляюць прадстаўнікі прапагандысцкіх структураў і сілавых ведамстваў. Яны выкарыстоўваюць асабістыя кантакты, месэнджары, ціск на сваякоў і дэзынфармацыйныя падыходы, каб выведаць інфармацыю або прымусіць супрацоўнічаць.

Офіс Святланы Ціханоўскай падрыхтаваў асноўныя меры засцярогі, якія дапамогуць захаваць бяспеку вам і вашым блізкім.

❗️
Калі вы атрымліваеце паведамленне ад прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў, журналістаў або актывістаў – заўсёды правярайце сапраўднасць. Звяжыцеся з імі праз афіцыйныя каналы (публічныя акаўнты, сайты) і пераканайцеся, што вы размаўляеце з рэальным чалавекам, а не з ашуканцам. 

Калі ласка, выкарыстоўвайце ўсе магчымасці, якія дапамагаюць захаваць сваю лічбавую бяспеку!

Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету – ужо зусім хутка ў Варшаве!

З 23 па 25 траўня ў Варшаве пройдзе IV Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету – пляцоўка для сустрэчаў, нэтворкінгу і супольнага планавання будучыні Беларусі. Яна аб’яднае ўдзельнікаў і ўдзельніц з розных краінаў, каб разам абмеркаваць важныя тэмы:

падтрымка палітвязняў і рэпрэсаваных;
каардынацыя працы беларускіх дыяспараў;
культурныя і адукацыйныя ініцыятывы;
супрацоўніцтва з дэмакратычнымі структурамі – Аб’яднаным Пераходным Кабінетам, Офісам Святланы Ціханоўскай, Народнымі амбасадамі і інш.

📩Каб зрабіць праграму канферэнцыі максімальна адпаведнай вашым чаканням і патрэбам, вы яшчэ можаце запоўніць кароткую анкету. Гэта зойме толькі 5 хвілінаў.

Рэгістрацыя на мерапрыемства адкрыецца ўжо хутка! Не прапусціце магчымасць далучыцца да глабальнай супольнасці беларусаў і беларусак.
Новы моладзевы закон: курс на правы, удзел і магчымасці

Бюджэт на «моладзевую палітыку» ў Беларусі – 3,5 мільёна даляраў. Куды ідуць гэтыя грошы? На адміністрацыі, офісы, «лагістычную падтрымку» – але не на саму моладзь.

Таму дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзі і студэнцтву Маргарыта Ворыхава разам з камандай рыхтуе новую канцэпцыю Закона аб моладзі для Новай Беларусі.У ёй – прапановы, што рабіць:

📎Замест патрыятычнага выхавання – канкрэтныя правы і свабоды
📎Замест «моладзі як аб’екта» – моладзь як суб’ект з голасам і ўдзелам
📎Замест ручнога кіравання – дэмакратычна абраная Моладзевая рада, як у Еўропе
📎Інвестыцыі не ў сцены, а ў маладых людзей – праз Фонд упаўнаважвання моладзі.

За аснову ўзятыя міжнародныя стандарты – ад ААН і Рады Еўропы да Моладзевай гарантыі ЕС.

Далучайцеся да фармавання будучыні беларускай моладзі і пракаментуйце працу ў дакуменце па гэтай спасылцы.
See more posts